Статья в рамках языкового портала

Портал:Паўдурапедыя/Аляксандр Рыгоравіч

Материал из Абсурдопедии
(перенаправлено с «Аляксандр Рыгоравіч»)
Перейти к навигации Перейти к поиску
Saša.jpg

Аляксандр Рыгоравіч Татаколі (іт Alessandro Tatacolli) — вядомы беларускі сьпявак, музыка, актор, кампазітар, пачэсны дзеяч мастацтваў і брытанскі вучоны італійскага паходжаньня.

Сын вядомага італійскага, беларускага і піцерскага архітэктара, натураліста, сябра і паплечніка Францішка Скарыны Грэгорыё «Рыгора» Татаколі, пабудаваўшага Белавежскую Пушчу, Піцерскі Крэмль, два дзесякі хмарачосаў і маёнтак Шклоў.

На Беларусі і ў замежжы найбольш вядомы, як бязьзменны кіраўнік, аўтар песень, сьпявак і басіст гурта «Бацька», герой сьвецкае хронікі, выканаўца ролі Лорда Вальдэморта ў мыльнай воперы «Гары Потэр».

Акрамя таго, доўгі час быў вядучым «Калыханкі», галоўным рэдактарам і асноўным карэспандэнтам «Навінаў» на тэлеканале Беларусь 3.

Разам са сваім калектывам Аляксандр Рыгоравіч перамог конкурс «Эўравізія−1954», пасьля чаго быў узнагароджаны Прафэсарам, з якім, праз колькі год падзяліў аўтарства вынаходкі рок-н-рола.

Асноўныя этапы жыцьця[править]

Аляксандр Рыгоравіч у маладосьці

Нарадзіўся ў 1930 годзе ў маёнку Шклоў, які належаў ягонаму бацьку Рыгору Татаколі і зь дзяцінства гатаваўся прыняць бацькаву працу. Але ў гасьцёх у свайго сябры дзяцінства Графа Чапскага пачуў гурт «Песьняры» і гэта цалкам зьмяніла яго далейшае жыцьцё.

Аляксандр выпрасіў у бацькі грошаў, каб набыць сабе лепшую бас-гітару піцерскай фірмы «Лука і сыны» і пачаў вучыцца музычнае грамаце. Аднак гэта яго не задаволіла. Малады Александр вынайшоў новыя рэвалюцыйныя спосабы гуказдабываньня і ў хуткім часе зрабіўся непераўзойдзеным майстрам сваёй справы.

Аляксандра запрашаюць ўзяць ўдзел у ягоным улюбёным гурце. Аднак, ён адмовіўся ад таго, каб імгненна зрабіцца зоркай, карыстаючыся чужой славай. Разам з сябрамі дзяцінства Графам Чапскім (арган), Рыгорам Барадуліным (гітара), Францішкам Багушэвічам (дудка), ён стварае новы гурт, які ў гонар свайго бацькі і каб, хоць неяк скампенсаваць незбыўшыеся надзеі старога на тое, што будзе спадкаемцам ягонай навуковае працу называе «Бацька».

Даволі працяглы час малады калектыў працаваў без бубнача, карыстаючыся паслугамі запрошаных музыкаў альбо японскай драм-машынай «Манга-драмс», але аднойчы на рэпетыцыённую базу да іх прыходзіць бубнач гурта «Чорны квадрат» Казік Малевіч і кажа, што пакінуў былых паплечнікаў, бо тыя сабраліся граць нейкае лайно. Таксама казік паведаміў Александру, што ўжо неаднойчы чуў ягоныя песьні і што гатовы нават даць яму грошы, каб далучыцца да склада «Бацькі». Паразважаўшы, Аляксандр рыгоравіч і ягоныя сябры вырашылі ўзяць півам і з абдымкамі прынялі новага ўдзельніка.

Атрымаўшы новыя сілы і скрыню піва «Бацька» робіць новую праграму, з дапамогаю якой рве, бы Тузік грэлку ўсіх мясцовых выканаўцаў і нават на месяц скідая з вышыняў гіт-парадаў «Песьняроў». Аднак Аляксандра гэта не задавольвае. Ён піша выключна новую песьню і кажа сябрам, што ім трэба ехаць пакараць Эўропую.

Дзеля новай амбітнай задумкі, Аляксандр падае заяўку на конкурс Эўравізія, дзе 30 лютага 1954 года перамагае, пакінуўшы далёка ў дупе бліжэйшых канкурэнтаў. За кулісамі, да маладога сьпевака падыходзіць нейкі сталы мужчына з люлькаю ў зубах і прапануе яму супрацоўніцтва. З вялікім жахам і пашанаю на твары Аляксандр Рыгоравіч пазнае ў мужчыне Прафэсара.

Супольная праца з Прафэсарам[править]

«Аўтапартрэт часоў супрацоўніцтва з Прафэсарам»
Аляксандр Рыгоравіч, холст, алей

Канечне, першым жаданьнем Аляксандра, было кінуць ўсё і далучыцца да славутага майстра, але паразважаўшы, ён вырашыў не кідаць сяброў на піке славы. Параіўшыся з Прафэсарам і адмеркаваўшы ўсё з сябрамі Аляксандр Рыгоравіч і «Бацька» паехалі ў гастрольны тур па гарадох Эўропы, Амерыкі, Азіі, Штазіі, Антарктыды і Марса. На апошнім канцэрце тура, Аляксандр заявіў журналістам, што ён сам і ягоныя музыкі крыху стаміліся ад гастрольнага жыцьця, музыкі і адзін ад аднаго, таму гурт накіроўваецца на вакацыі. Але цьвёрда заявіў, што гэта ані не якім чынам не роспуск калектыва.

І вось удзельнікі «Бацькі» пачалі шукаць сабе у пазамузычным жыцьці. Граф Чапскі адчыніў сетку піваварняў, Малевіч адкрыў уласную студыю гуказапісу, а Багушэвіч заняўся жывапісам. Тым ня меньш, сябры штодзённа прыходзілі на сваю рэпетыцыйную базу, дзе зьвязаўшыся з кіраўніком па скайпе, атрымлівалі новы матэрыял і рэпетыявалі яго.

Тым часам, у далечыні ад Радзімы, сям'і і сяброў, Аляксанд Рыгоравіч пачынае навуку пад кіраўніцтвам Прафэсара. Пад ягоным кіраўніцтвам і настаўніцтвам Аляксандр спасьцігае жывапіс, акторскае майстэрства, вучыцца граць на смыке, а таксама ёзе, ёгурту і расшыфроўвае таямніцы Сільмарыліёну. Да таго ж, па прыкладзе настаўніка пачынае паліць люльку, піць піва і піша Уладара Пярсьцёнкаў.

Праз колькі год, Аляксанд Рыгоравіч з пашанаю вытрымлівае іспыт, які прыгатаваў яму Прафэсар з сябрамі, адным глытком выпівае бочку піва і атрымлівае пачэснае званьне магістра і пасаду старшыні беларускай філіі Партыі аматарам амараў. Цяпер ўжо разам з не настаўнікам, а супольнікам, Аляксандр Рыгоравіч пачынае вынаходніцтва новых разнавідаў музыкі. З пад яго рук і зь ягонай бас-гітары па чарзе выходзяць рэгі, рагі, рэхі, рухі, ракі рымэйкі і нарэшце рок-н-рол.

Прафесакр аб’яўляе былому вучню, што ўжо больш ня можа яго ані нічому навучыць і са сьлязмі на вачах дасылае на Радзіму, дзе Аляксандра ўжо сустракаюць засумаваўшыя па яму і працы сябры. Наноў аб’яднаўшыйся «Бацька» зь перааншлягамі зьбірае менскі Палац Мастацтваў на працягу 10 год. Вынайдзены Аляксандрам рок-н-рол падабаецца беларусам.

Аляксандра выклікае да сябе Прэзідэнт Лявон Вольскі, дае яму званьне Караля Рок-н-ролу і дасылае на гастролі, каб паказаць сваё майстэрства ўсяму сьвету. Што ж пажадаем «Бацьке» посьпехаў у яго нялёгкае працы і жадаем вяртаньня да дому

Перайсці на галоўную старонку