Беларускія анекдоты
°°°[править]
— Напішы мне тое, што не можаш вымавіць уголас.
— Ь.
°°°[править]
Жылі былі ў бацькі тры сына. А свае хаты сдавалі…
°°°[править]
Стары прафесар сустракае на вуліцы маладога чалавека:
— Дарагі Пётр! Як вы кепска выглядаеце! Вы вельмі змяніліся! Яшчэ ў мінулым годзе вы былі такі румяны і прыгожы, а зараз вы шчуплы і бледны!
— Але ж мяне завуць не Пётр!
— Ах, дык вы і імя змянілі!
°°°[править]
У пацыента пералом рукі. Урач жадае супакоіць хворага і кажа:
— Ваша рука мяне зусім не турбуе.
— Гэта зразумела, доктар, — адказвае пацыент. — Я б, напэўна, таксама не турбаваўся, калі б руку зламалі вы.
°°°[править]
— Ці даш веры, учора, калі я пайшоў на паляванне, я забыўся на стрэльбу!
— Непрыемна. І калі ты пра яе ўспомніў?
— На жаль, толькі тады, калі прынёс жонцы зайца.
°°°[править]
— Твой муж лічыць цябе роскашшу ці неабходнасцю?
— Калі ў яго пінжака адарваўся гузік, дык я неабходнасць. А калі мне патрэбна новая сукенка ці панчохі, дык я — роскаш.
°°°[править]
Муж вучыць жонку вадзіць аўтамабіль.
— Ну, што я павінна рабіць? — пытаецца жонка.
— Усё вельмі проста. Калі светафор зялёны — ты едзеш, калі чырвоны — ты чакакеш, а калі я бледны — ты тармазіш.

°°°[править]
— Выйдзеш за мяне замуж?
— Што яшчэ за цябе зрабіць?
°°°[править]
— Доктаp! Дапамажыце! Я вам грошай дам, толькі дапамажыце спачатку!
— Давайце, давайце спачатку грошы, а то дапаможаш людзям — і ні людзей, ні грошай, ні ўдзячнасці! Ляжыць у гpобе і робіць выгляд, што не пазнаў!
°°°[править]
— Мы растаемся!
— Мог бы хоць прыгожа неяк сказаць.
— Мне надакучыла тануць у тваіх вачах…
°°°[править]
— Калабок паранены! Ён згубіў шмат цеста!…
— Хлебапёк! У зале ёсьць хлебапёк?
°°°[править]
— Сын, я прынесла табе фотакартку. Гэта твой сапраўдны бацька…
— О божа! Я сын фотакарткі?
°°°[править]
— Калі гляджу на вас, не інакш, як асла бачу перад сабой.
— Не, гэта не можа быць, бо я ж не люстэрка!
°°°[править]
Тлусты чалавек, спаткаўшы худога сябра, пытае ў яго:
— Ну як жывуць твае косці?
— Чаму гэта ты пра мае косці пытаеш?
— Бо-ж у цябе так мала мяса, што аб ім і ўспамінаць ня варта.

°°°[править]
— Каторы чалавек самы адважны?
— Лысы.
— Чаму?
— Бо ў яго валасы ніколі ад страху не паўстаюць.
°°°[править]
— Што, здурэў? П'еш гарэлку праз саломінку?
— Мушу датрымаць слова. Прысягнуў жонцы, што вуснамі не даткнуся ніколі да чаркі.
°°°[править]
— Калі памёр мой муж, дык я больш не хачу жыць!
— Бойся Бога! Дай ты яму супакой хоць у гробе!
°°°[править]
У бібліятэцы. Першы наведвальнік да другога, які чытае ўголас:
— Чытай пра сябе.
Другі наведвальнік разгублена:
— А пра мяне тут нічога не пішуць.
°°°[править]
— Добрую лекцыю аб шкодзе п'янства прачытаў таварыш лектар. Трэба яму сказаць аб гэтым.
— А вы знаёмы?
— Ну як жа, выпівалі не раз.
°°°[править]
— Выйшла я аднойчы з дома, а на сцяне маё імя напісалі.
— Нічога сабе ў цябе імя!