Статья в рамках языкового портала

Портал:Паўдурапедыя/Крамбамбуля

Материал из Абсурдопедии
Перейти к навигации Перейти к поиску
Krambambula.jpg
Прадай гітару, купі каня,
Прадай каня, купі віна
~ Асноўная умова ўваходу ў склад Крамбамбулі

Крамбамбуля — самая таямнічая з грамадцкіх аб’яднаній Беларусі да якой можа далучыцца кожны яё паўналетні жыхар. Дата заснаваньня і першага паседжаньня невядомы, бо усе былі п’яныя. І ў прынцыпу, што ёсьць Крамбамбуля. Крамбамбуля ёсьць клюбам ананімных алькаголікаў, таму што чальцы яе бухаюць адно з адным, нават не пазнаёміўшыся.

Акрамя звычайнае п’янкі, удзельнікі Крамбамбулі таксама праходзяць у сводках міліцыянтаў, як заўчасныя парушальнікі спакою мірных грамадзянаў, бо моцна падпіўшы заўжды гарланяць песьні выключна непрыстойнага зьместу.

Больш таго ў сваіх колах Крамбамбуля зьяўляюцца культавымі пэрсонамі і некаторыя зь іх сустрэчаў нават носяць асобныя назвы.

Хто яны[править]

Налівон і Сірожа, два з трох вядомых удзельнікаў злачыннага гуртка

Дакладнай колькасьці адэптаў крамбамбулі ня ведае ніхто, нават Папа і самі чальцы Крамбамбулі. Але тыя, каго улады змаглі затрымаць сцьвярджаюць, што на чале гэтага аб’яднаньня стаяць тры асобы.

Тры галавы зялёнага зьмея[править]

Налівон — сінь поўная, сэрца кампаніі, аматар выпіць на шару. Менавіта яму належыць «гонар» ператварэньня звычайнай кампаніі ціхіх алканоў у хуліганскую банду, якая сваімі непрыстойнымі песьнямі а дванаццатай ночы будзіць працоўных людзей і нават шмат каго з партызанаў. Ведае амаль усе мацерныя частушкі, якія толькі існуюць у сьвеце і 2000000000 непрыстойных сыноніма да слова чалес. Мянушку сваю атрымаў таму, што пабачыўшы ў кагось бутэльку са сьпіртным, адразу ж пачынае галасіць: «Налівай-вай-вай-вай».

Пятровіч запрасіў у госьці свайго расейскага калегу Пятра Мамонава

Асабліва небясьпечны. Характар жудасны. Не жанаты.

Сірожа — таксама сінь не благая, печань і ныркі Крамбамбулі. Другі чалавек у кампаніі. Мянушку сваю атрымаў з-за колера, які ягоная рожа набывае пасьля месячнага запою. Можа граць на гітары і баяне. Шмат песень ня ведае, але з задавальненьнем падвывае Налівону. Майстар шантажу — стаіць дзе-небудзь непадалёк ад бліжэйшай крамы з выпівонам і дурным голасам енчыць: «Ау, ау, ауууу, усёроўна я цябе знайду» і паўтарае гэты радок ажно датуль, пакуль яму не дадуць шмат грошаў на… каб толькі ня сьпяваў.

Насамрэч даволі мягкі і паспаліты чалавек, але толькі калі цьвярозы. Характар таварыскі. Не жанаты.

Пятрович — сумленьне Крамбамбулі, таму што самы ціхі з айцоў заснавальнікаў. Мянушку атрымаў ані не з-за таго, што ягонага бацьку клікалі Пятором, а таму, што ў кожнай алькагольнай супольнасьці павінен быць свой уласны Пятровіч. Калі цьвярозы таксама адклікаецца на імя Саша і нават разам з Сірожам вядзе перадачу недзе на кабельнай тэлевізіі. Мае вельмі нізкі голас, таму не сьпявае разам зь сябрамі, калі паблізу ёсьць дзеці, то бок амаль ніколі.

Характар прымройны. Не жанаты.

Дадатковы склад[править]

Астатнія чальцы Карамбамулі невядомы, ці вядомы замала, ды і каму яны насамрэч патрэбны. Тым больш што іх першае паседжаньне ў складзе крамбамбулі, часьцей за усё становіцца апошнім — здароўе неяк даражэй будзе. Таму самі яны, а ў асноўным айцы заснавальнікі клічуць іх па асобным групам.

Той хто прынёс з сабой выпіць — самая шануемая айцамі заснавальнікамі частка малодшых крамбамбульцам і чым больш прынесьлі, тым больш шануемы, асабліва калі прынесьлі, селі ў бачок і глядзяць, як будуць піць «старэйшыя».

Хто прынёс з сабой гітару ці баян. Інструмэнты канечне выпіць немагчыма, толькі калі прадаць і прапіць, ну, ці памяняць на штосьці што месціць алькаголь. Аднак, мае і іншую карысьць, бо тупа піць таксама сумна. А вось, калі ты п’еш і сьпяваеш… Вось гэта, як кажуць зусім іншая справа. Вось гэта называецца культурны адпачынак.

Той, хто адначасова прыцягнуў з сабой пару скрыняк з алькаголем і гітару. Уууу. Імя такога чалавека айцы заснавальнікі запомняць надоўга… ажно да таго як напіўшыся заснуць. Але пакуль яны яшчэ на нагах (дакладней на дупе канечне, бо стаймя канечне больш можна выпіць, але доўга на нагах не пап’еш), гэты чалавек будзе іхным сябрам ажно да дамавіны.

Той хто пойдзе за дагнацца — часьцей за ўсё самыя маладыя з крамбамбульцаў. Іх няшчадна выдзёргіваюць з абдымкаў сну, даюць грошы (а калі настрою няма могуць і не даць) і дасылаюць у начную краму ці да бабуляў.

Той хто пойдзе за гітарай — тыя ж маладыя. Адзінае выключэньне, калі малады спазьніўся на імпрэзу, а гітары на месцы няма, яго могуць даслаць па яе нават не наліўшы «на сьцежку», забяруць тое, што малады прынёс і… бегам руш за музыкай. І барані Бог прынесьці магнітафон, на магнітафоне граць нельга. Таму такога чалавека адругаюць і прымусяць абмяняць тэхніку на ЯШЧЭ.

Культавыя п’янкі[править]

Застольная — асаблівасьцю дадзенай п’янкі было тое, што доўжылася яна безь перапынку на пряцягу чатырох з паловай месяцаў, прычым за грошы нейкага багацея, які вельмі жадаў зрабіцца адным з супольнасьці, таму грошаў не шкадаваў і на стол ставіліся такія напоі назвы, якіх нават Сірожа запомніў і ўсе ж іншаземныя. Во як

Каралі раёну — гэта другая па чысьціні ўзгадваньня п’янка. Яна і доўжылася меньш і напоі былі не такія ўжо неверагодныя. Затое, як Налівон з кампаніяй падпілі ды на вуліцу па сыгарэты выйшлі, дык яны нават нейкіх дэсантнікаў на дрэвы пазаганялі, а лідар менскіх гопнікаў, пэўна так і не вылекуецца ад заіканьня. Уявіце сабе грозную постаць тры на тры метры, яка выходзіць з цёмнага вугла і пытаецца: «Т-т-ты з як-к-кога ра-рай-раёну!» Тыя хто ад сьмеху не паміралі, пасьпявалі ўцячы раней, чым ён сваё пытаньне пасьпее даказаць.

Крамбамбуля 0,33 — ну, насамрэч тут не было нічога цікавага. Так, гэта можна назваць адно толькі бзікам па п’яні. На працягу месяца ўсё што стаяла на стале было выключна ў посудзе аб’ёмам 0,33, а калі хто паўлітра прыносіў, то… не, яго канечне за іншай бутэлькай не адпраўлялі — бралі з-пад стала пустую, пералівалі туды зьмест таго, што было прынесена, а астатнее выпіваў хто-небудзь са «старэйшай групы».

Сьвяточная — оооо, вось гэта была п’янка п’янак. Пачалі яе ажно падчас аднаго сьвяткаваньня Новага году, а скончылі… роўна праз год, не аднаго сьвята не абмінулі. А скончылі, таму што суседзі ўшчэнт стаміўшыся нарэшце здагадаліся хуткую выклікаць.

Drabadzi — Drabada — Апошняя зь вядомых імпрэзаў — доўжылася ажно пакуль Налівон не пачаў сьпяваць мацерныя частушкі на розных мовах, ходзячы ад адной амбасады да другой. А скончылася нават не ў выцьвярозьніке, а ў дурцы, бо Налівон канчаткова беларускую мову забыў. Крычаў, што ён іншаземны шпіён, а потым нарэшце і ўвогуле ўсялякую мову згубіў і толькі мармытаў бясконца: «Drabadzi, Drabada; Drabadzi, Drabada; Drabadzi, Drabada»

Перайсці на галоўную старонку