Статья в рамках языкового портала

Портал:Паўдурапедыя/Украіна

Материал из Абсурдопедии
Перейти к навигации Перейти к поиску
Украіна
Oekraïne
FlagUk.jpg HierbUk.png
Афіцыйная мова Украінская мова
Нефіцыйная мова Разумеюць мацерную
Кіраўнік дзяржавы Конан барбар
Сталіца Запарожка
Дзяржаўны строй Вольніца
Насельніцтва Казакі
Асноўная галіна экспарту Казакі
Валюта Ёсьць, вам якая патрэбна

Украіна — Мітычная дзяржава, што ляжыць ува ўсе бакі ад святой ракі Запарожкі. Аднак рака гэта настолькі свяшчэнная, што яе месцазнаходжаньне зьяўляецца сакрэтным і вядома толькі самім жыхарам Украіны, ці як яны самі сабе клічуць — казакам.

Хаця некаторыя дасьледчыкі лічаць, што Украіна можа знаходзіцца на поўдні Палесься, матывуючы гэта тым, панове, што ў тых мясьцінах жыве вялікая колькасьць казакаў. Аднак больш сумленныя навукоўцы знайшлі казакаў у Расеі, ЗША і нават ў Ізраілі, але ж гэтыя краіны дакладна Ўкраінай не зьяўляюцца. Таму на навуковай канферэнцыі ААН было вырашына лічыць Украіну мітычнай дзяржаваю, накшталт Лапуты ці Авалёну, тым ня меньш цалкам падтрымліваць тых, хто лічыць сябе яе жыхаром ды грамадзянінам, цалкам ім дапамагаць і даць ім месца ў ААН, Эўразьвязе, Эўрабачаньні і плюшавага мішку.

Мовазнаўчыя спрэчкі працягваюцца з нагоды ўжывання выразу «на Украіне». Часам прыназоўнік «на» абазначае адназначны напрамак, таму для кантрэтыкі самі казакі аддаюць перавагу словаспалучэньню «ва Украіне».

Перайсці на галоўную старонку