Портал:Паўдурапедыя/Францішак Скарына

Францішак Скарына́ — сусьветна вядомы піцерскі натураліст, натурал, кінарэжысёр, прыродазнаўца, вытворца музычных інструмэнтаў і прадпрыймальнік, дырэктар беларускай філіі фірмы «Лука і сыны», хаця канечне, найбольш вядомым Скарына зрабіўся ў якасьці дасьледчыка і зьбірацеля лягенд, мітаў і тостаў на тэрыторыі Беларусі.
Ад пачатку існаваньня сьвету да нашых часоў сярод брытанскіх вучоных не сьціхаюць спрэчкі аб нацыянальнай і культурнай прыналежнасьці нашага героя, аднак, самым распаўсюджаным варыянтам стала лічыць яго адначасова піцерскім натуралістам, але беларускім навукоўцам, бо нарадзіўся і пачаў свой творчы і навуковы шлях Скарына менавіта ў Піцеры, але сусьветна вядомым зрабіўся ў якасьці дасьледчыка Беларусі і яе прыроды.
Напэўна цяжка знайсьці чалавека, які яшчэ пры жыцьці быў узганараваны так, як Скарына, помнікі з самых разнастайных матэрыялаў ад золата да пэнаплясту стаяць у цэнтры ўсіх гарадоў сьвету, больш таго, на паўналецьце кожны жыхар зямлі атрымлівае ў падарунак невялічкую кішэнную статуэтку Скарыны. Яго імя носяць усе цэнтральныя вуліцы Зямлі і Клінгона, а наш герой напэўна блага разумеючы ўсю пашану, што аддае яму усяленная, сціпла працягвае сваю нялёгкую навуковую і творчую працу.
Нараджэньне і піцерскі перыяд працы[править]
Францішак Лукіч Скарына быў народжаны мамай пры ўдзеле і з дапамогаю бацькі у горадзе Піцеры. Палову дзяцінства гойсаў па вуліцах і завулках, ганяў котак, біўся з іншымі дзецьмі і дзёргаў дзяўчынак за коскі, карацей быў нармальным хлопчыкам.
Але ў адзінаццаць год усё зьміянілася, да зьдзіўленьня і незадавальненьня ягонага бацькі Лукі — які працаваў на фірме па вытворчасьці музычных інструмэнтаў «Лука і сыны», Францішак атрымлівае ліст з запрашэньнем ў піцерскую філію школы юных натуралаў і натуралістаў Хогвартс, да таго ж ліст Францішку прыносіць адзін з заснавальнікаў школы і доўга тлумачыць ягонаму бацьку, што Францішак атрымаў грант, а ад такой халявы грэх адмаўляцца. З тугой на душы Лука згадзіўся, але паставіў сыну ўмову, што вольны час ён павінен праводзіць у бацькавай майстэрне, а большасьць з навуковых дасьледчаньняў праводзіць на прэдмет палягчэньня вытворчасьці і паляпшэньня якасьці музычных інструмэнтаў.
Выконваючы ўмовы бацькі малы Францішак адгэтуль штодня акрамя выходных праводзіў у школе, потым хуценьна рабіў урокі і бег да бацькі і братоў у майстэрню, дзе дапамагаў сям'і і дадаткова вывучаў асаблівасьці інструмэнтабудаваньня, больш таго, ужо ў трэцім клясе ён самастойна распрацаваў новы, прынцыпова новы разнавід гітары, які назваў бас-гітарай і вынайшоў першыя спосабы гульні на ёй.
Аднак падчас вакацыяў жыцьцё Францішка рэзка мянялася. Адзін ці разам з сябрамі Скарына праводзіў часы ў бібліятэках, а часьцей сыходзіў у лес, каб вывучаць прыроду і дасьледваць асаблівасьці разнастайных дрэўцаў і іншых расьлінак. Але чагосьці яму не хапала. Аднойчы, сябры падштурхнулі яго зьездзіць падчас вакацыяў на Беларусь, каб добра адцягнуцца. Бацька, якому Францішак ўжо прынёс сваімі распрацоўкамі неблагі бакшыш пагадзіўся і нават даў яму добрую колькасьць грошаў на адцяг з курвамі. І хаця Скарына малодшы шляхетна паспрабаваў тупа пабавіць час, нават кагосьці напіўшыся трахнуў, яму здавалася, бы ён толькі дарма траціць час.
Раптам ён зразумеў што яго непакоіць, сярод музыкаў, што сабраліся на мясцовым рок-фэстывале аніхто не граў на бас-гітары, больш таго, аніхто зь іх нават не валодаў інструмэнтаў скарынаўскай майстэрні. Але самае дзіўнае было тое, што вакол расьлі дзівосныя па сваіх якасьцях дрэвы. З дапамогаю свайго нязьменнага партатыўнага набору юнага інструмэнтабудаўцы, Францішак робіць з першага ж трапіўшагася яму на вочы дрэва бас-гітару і прадае нейкаму хлопцу, які ня гледзячы на тое, што лічыўся ўдзельнікам аднаго зь мясцовых гуртоў, тым ня меньш толькі бегаў у краму па алькаголь. Паспрабаваўшы цяпер граць на новым музычным інструмэнце музыкі зразумелі, чаго не хапала ім падчас аранжыраваньня твораў. Да Францішка натоўпам выстраіліся жадаючыя мець уласную басуху. Сабраўшы 10500 папярэдніх замоваў Скарына вярнуўся дадому дзе аб усім паведаміў бацьку. Разам, Лука і Францішак дамовіліся спачатку працаваць з адной з беларускіх музычных крамаў, а як толькі Францішак атрымае дыплём, ён паедзе на Беларусь, каб адчыніць мясцовую філію майстэрні.
Праца ў Беларусі[править]
Я нарадзіўся тут на пяць стагодьдзяў пасьля Францішка Скарыны
~ З супольнага праекта «Любімыя песьні дзетак будучыні»
У самыя розныя рэчы, заняткі і справы на гэтым сьвеце
людзі ўкладаюць і думкі свае, і душу сваю
і ў іх маюць сялібу сваёй любові~ Зь інтэрв'ю Францішка Скарыны Навінам на «БТ 3»
З таго часу ўсе свае вакацыі Францішак праводзіў на Беларусі. Спачатку, ён заключыў кантракт з беларускаю сеткаю музычных крамаў на эксклюзіўны гандль прадукцыяй бацькавай майстэрні на пяць год. Але ж Скарына займаўся ня толькі камерцыяй. Калі справа закруцілася, Францішак накіраваўся ў вандроўку па новай краіне. Канечне, асноўным яго заняткам было знайсьці месца, дзе ў будучым будзе месьціцца беларуская філія «Лукі і сыноў». Тым ня меньш, Францішак знаходзіць час на навуковую дзейнасьць. Ён даследуе асаблівасьці мясцовых дрэваў і іншых расьлін, а пачуўшы ўзоры творчасьці мясцовага насельніцтва, пачынае збор іхных твораў. Таксама, Скарына яшчэ быўшы звычайным вучням, далучаецца да нялёгкай справы вывучэньня жыцьця мясцовых партызанаў.
Ледзь пасьпеўшы атрымаць дыплём аб заканчэньні школы, Францішак адразу ж пераяжджае ў Полацак. Тут яго ўжо чакаў навюткі будынак беларускай філіі іхнай сямейнае фірмы. Аднак, Скарыну не цікавіла пасада звычайнага гандляра і вытворцы. Падабраўшы штат прафесіяналаў, большасьць зь якіх ён вывучыў асабіста, Францішак з новымі сіламі пачынае заняцьце творчай і навуковай дзейнасьцю. Набыўшы ў Жака Кусты здымачнае абсталяваньне, ён накіроўваецца ў беларускія лясы, дзе шмат часу праводзіць за здымкамі партызанаў у іхным прыродным асяродьдзі. Таксама ён стварае каталёг усіх мясцовых дрэваў дзе падрабязна распавядае іхную структуру, асаблівасьці росту і тое, якія музычныя інструмэнты ці часткі інструмэнтаў, а таксама іншыя вырабы мажліва зь іх рабіць.
Творчыя пляны[править]
Але ня толькі Беларусь цікавіць спадара Скарыну. Ён шмат вандруе і яго творчая і навуковая дзейнасьць распаўсюджваецца на тэрыторыі ўсёй усяленнай. Скарына вынаходзіць тэорыю вялікага выбуху, здымае шмат фільмаў, а пасьля асабістага знаёмства з Прафэсарам піша Біблію.
Спадар Францішак вельмі заняты чалавек. Часам, яму не хапае часу, каб аддаць яго жонцы і дзецям, аднак, у нас атрымалася зь ім сустрэцца і задаць крыху пытаньняў аб яго творчых плянах.
Колькі часу таму, спадар Францішак быў асабіста прадстаўлены Міядзакі. Але толькі цяпер знайшоў хвілінку-другую, каб пачаць навучацца ў гэтага славутага чалавечышчы, новай і яшчэ не знаёмай для сябе справае і справа гэтая завецца манґа. Спадар Францішак выссьветліў, што па гэты час ані водзін з манґакаў яшчэ не спрабаваў перадаць асаблівасьці беларускай культуры і жыцьця мясцовага жывёльнага і істотнага сьвету з дапамогаю свайго паспалітага мастацтва. Што ж пажадаем спадару Скарыне посьпехаў і будзем чакаць беларускую манґу.