Статья в рамках языкового портала

Портал:Паўдурапедыя/Партызаны

Материал из Абсурдопедии
Перейти к навигации Перейти к поиску
Найстарадаўнейшая выява зробленая мастакамі са словаў заолягаў, у якіх ўпершыню атрымалася ўбачыць жывога партызана ў прыродных умовах
Матка, немцы ў вёсцы ёсьць
~ Партызаны пры сустрэчы з чалавечымі істотамі жаночага полу
Як прыходзілі к нам партызаны, гаманілі лясы і паляны
~ Людзі пра свае сустрэчы з партызанамі

Выключна рэдкая чалавекападобная істота, найбуйнейшае кампактнае месцазнаходжаньне якой знойдзена менавіта ў Беларусі. Але маюцца сьведчаньні, што навукоўцы бачылі даволі вялікія зграі партызанаў на тэрыторыі Японіі, Злучных Штатаў і нават ў гарадцкіх парках Масквы

Жыве ў лясох і балотах непадалёк ад рэк ці азёраў і чалавечага жытла. Сілкуецца грыбамі, ягадамі, кансэрвамі, гарэлкай і немцамі, апошнія лічацца ў партызанаў завялікім дэлікатэсам, таму найчасьцей можна выманіць партызана на адкрытае месца дзеля вывучэньня і фатаграфаваньня, калі вы захапілі з кавалачак другі немца.

Размнажаюцца пры дапамозе згушчонкі. Перасоўваюцца пры на мядзведзях, зуброх і пехам.

У адрозненьні ад іншых чалавекападобных істотаў маюць, хаця і прымітыўные, але ўсё ткі зародкі розуму. Таксама маюць здольнасьць размаўляць, але робяць гэта ў асноўным з дрэвамі, раслінамі, жывёламі і грыбнікамі.

Біялягічныя асаблівасьці партызанаў дазваляюць ім спарвацца з людзьмі, у сувязі з гэтым былі спробы адамашніць партызана, пераапрануць яго у чалавечую вопрадку і адправіць на працу. Але гэтыя спробы ня мелі посьпеху, бо большасьць партызанаў загінала у няволі, а астатніія бавілі вольны ад працы час у кампаніі іншых адамашненых партызанаў, а ўлетку ізноў збягала ў лясы. Пры гэтым некаторыя партызаны прымудраліся заводзіць з сабой у лясы абраных імі самак з ліку людзей. Ці былі спробы ўцёкаў у лясы чалавечых самцоў, якія абралі ў якасьці партнёраў партызанак не вядома, але такія выпадкі з пункту гледжаньня навукі ня выключаныя.

Першыя сьведчаньні[править]

«Самкі партызанаў выключна пужлівыя, гэтую маладую партызанку ў нас атрымалася зьняць толькі таму, што мы мелі добры запас сьвежазабітых немцаў»
З кнігі выдатнага брытанскага натураліста Джэральда Дарэла

Навукай даказана, што першыя паселішчы партызанаў і першыя паселішчы людзей зьявіліся на беларускай тэрыторыі адначасова. Што датычыцца першых узгадак аб партызанах у другіх краінах сьвету, удакладненьне гэтых сьведчаньняў міжнароднай канферэнцыяй брытанскіх вучоных, а таксама іншых навукоўцаў перашкаджае той факт, што за годы існаваньня чалавецтваў іх стаўленьне да істотаў, цяпер называемых партызанаў зьменьвалася ад выключна станоўчага да выключна адмоўнага, хаця часьцей было абыякавым, таму адчасу назва партызанаў магла мяняцца настолькі часта (вядомы выпадак, калі на працягу аднаго дня, грыбнікі вёскі Навінкі, зьмянілі дзесятак-другі мянушак партызанаў, што жылі ў суседнім зь вёскаю лесе. Таму амаль немагчыма адшукаць дакладныя сьведчаньні аб першай сустрэчы партызана і чалавека ў летапісах і мітах народаў сьвету.

Беларусы сваіх партызанаў часьцей за ўсё называлі абібокі, курвы, чэрці паласатыя, ёлупы і яшчэ сотня-другая мянушак, частка зь якіх пераклікваецца зь мясцовымі імёнамі разнастайных нячысьцікаў.

Невядома, калі ў партызанаў зьявілася любоў да спажываньня немцаў і ці любога партызана можна выманіць на адкрытую мясцовасьці, калі вы маеце нямчаціну. Што цікава, выпадкаў зьнікненьня немцаў на тэрыторыі Нямеччыны не было заўважана. Больш таго, не вядома ці ўва ўсіх выпадказ зьнікненьня немцаў былі выінаваты партызаны, таму што існавалі выпадкі, калі той ці іншы немец як быццам бы губляўся, а потым яго знаходзілі пад зьмененым на мясцовы лад прозьвішчам у бліжэйшым горадзе ці вёсцы, пьянага і з грудай дзяцей. Навукова ж зафіксаваны выпадак масавага нападу партызанаў на немцаў быў зафіксаваны падчас Другое сусьветнай вайны, калі немцы, вырашыўшыя ў свой час ажыцявіць напад на іншыя краіны пачалі зьнікаць цэлымі дывізіямі, а нешматлікія ацалелыя гублялі розум і толькі з шалам на вачах паўтаралі «Partisanen, Belarusisch partisanen, nam jość kaput!».

Магчыма партызанаў прымусіў кідацца на людзей голад і недахоп тушонкі і грыбоў у ахопленай вайной Эўропе. Тым ня меньш вядомы выпадкі, калі і ў сытыя часы партызаны выходзілі на сустрач людзям і прасілі ў іх крыху немца, пры гэтым былі выпадкі зьнікненьня з хутароў нат нямецкіх аўчарак, хаця частку зь іх потым бачылі ў ваўчыных зграях.

Як жа адрозьніць партызана ад чалавека? У прынцыпу, калі вы не зьяўляецеся немцам ці навуковым супрацоўнікам, вас гэтае пытаньне не павінна цікавіць. Але, калі вы зьяўляецеся аматарам біялёгіі, ці прыгожанькай дзяўчынай і баіцеся, што партызаны могуць вас скрасьці, магу вам даць пару парадаў, на што вам трэба арыентавацца. Калі вы сустрэніце на лясное сьцежцы невядомага чалавека, прыслухайцеся якой мовай той размаўляе, калі нейкай дзіўнай і не з вамі, а з лясамі, палямі і жывёламі, перад вамі партызан, ці выхаваны партызанамі чалавек. Калі ён размаўляе беларускай, але пры гэтым мае зялёные валасы, калматую бараду ці апрануты, быццам у дзіўную вопрадку, перад вамі таксамак чалец партызанскае зграі. Таму будзьце цікавы. І ўвогуле паменьш валэндайцеся ў лесе, бо акрамя партызанаў там могуць сустракацца маньякі і вычварэнцы.

Шлюбныя гульні партызанаў[править]

Рэдкі фотаздымак пачатка шлюбных гульняў партызанаў, самец і самка абнюхваюць адно аднаго ў пошуках згушчонкі на пысах

У шлюбных гульняў удзельнічаюць толькі маладыя партызаны, таму што ў самцоў сталага ўзроста на пысе вырастае калматая барада і ў яго дрэнна атрымліваецца спажываньне згушчонкі, якая зьяўляецца не толькі ежай, але безь яе становіцца немагчымым сам працэс спарваньня двух партызанаў. Таму да размнажэньня прыдатныя толькі маладыя асобіны партызанаў, якія ня маюць барады, але маюць вострыя вушкі і стракатую яскравую ці асьляпляльна чорную поўсьць.

Што цікава, біёлягі назіралі ў прыродным асяродьдзі калматабародых старыкоў і маладых асобінаў абодвух палоў, але ані ў кога зь іх не атрымалася ўбачыць самку сталага ўзросту. Дарвін прапанавай тэорыю згодна зь якой самкі, як напрыклад у выпадках з малюскамі і некаторымі рыбамі загінаюць падчас нараджэньня дзіцёнка, такім чынам губляючы сваё жыцьцё, каб даць яго іншаму. Аднак, праз некаторы час фатографамі-натуралістамі былі зафіксаваныя ў розных месцапражываньнях партызанскіх зграй, маладыя самачкі з двума і больш партызанятаў. Таму, узнікла некалькі розных тэорыяў самага незвычайнага толку, сярод якіх папулярнымі зьяўляюцца дзьве: Сталыя партызанкі сілкуюцца выключна грыбамі-паразітамі, якія знаходзяць на тых самых дрэвах дзе ўласнакажучы і жывуць; другой і самай верагоднай тэорыяй ёсьць думка, што партызанкі сталага ўзросту выглядаюць гэдаксама, як і самцы, то бок маюць грубы голас і калматую бараду. Хаця доказаў аніадзін з навукоўцаў так і не знайшоў, роўна як ніхто не бачыў аніводнага жылога партызанскага паселішча, бо тыя, хто адважваўся пайсьці ў густы лес, дзе жывуць зграі, аніразу яшчэ не вярнуўся, бо альбо сустрэў сваю сьмерць, альбо быў гвалтоўна далучаны да зграі.

Партызан-фільм[править]

Здымак дзіцёнка найрэдкага і занесенага ў Чырвоную кнігу партызана японскага

Менская кінастудыя, створаная пасьля Другое сусьветнай вайны пры удзеле і фінансаваньні натуралістаў Жака Іўняка Кусты, Джэральда Дарэла і найвядомейшага дасьледчыка партызанаў Васіля Быкава.

Першапачаткова месьцілася ў самім Менску, але штучнае стварэньне ў студыйных павільонах умоваў дзеля камфортнага існаваньня партызанаў каштавала занадта вялізных грошаў, таму галоўныя здымкі былі перанесены ў бліжэйшыя да беларускай сталіцы лясы ў такзваны Смалявуд дзе расло шмат маладых гнуткіх і вельмі смалістых вербаў зь якіх традыцыйна, як партызаны, так і менчукі рабілі вудачкі для лоўлі рыбы. мінскія ж плошчы аддалі пад рынкі, а таксама здымкі кліпаў, а таксама нешматлікага кіно і анімэ.

За годы існаваньня студыі былі зьняты каля 100500 дакумэнтальных, навукова папулярных і мастацка-дакументальных фільмаў аб партызанах і іх даследчыках, сярод якіх трэба адзначыць наступныя:

«Я — Францішак Скарына » — аўтабіяграфічная навукова-папулярная стужка, аб жыцьці і працы выдатнейшага піцерскага дасьледчыка партызанаў і навукоўца шырокага профілю, Францішка Скарыны, яку той сам змантаваў з матэрыялаў, якія ён зьняў за годы працы ў беларускіх лясох, дадаўшы да іх аўтарскі каментар.

«Прыгоды Бураціны» — рэдкія натурныя здымкі аб сталеньні Бураціны — дзіцяня выключна рэдкага разнавіду партызанаў — Partisanus Urbanis Dauhanosis (Партызан гарадскі даўганосы), якія навучыліся жыць ва ўмовах вялікага гораду, сілкуючыся цыбуляй ды недаедкамі й жывучы ў так званых тэатрыюмах.

«Дзікае паляваньне Караля Стаха» — мастацка-дакумэнтальная стужка, зьнятая паводле дзёньнікавых нататкаў нямецкага афіцэра Карла Штака празванага беларускімі вяскоўцамі, прачытаўшымі яго імя і прозьвішча беларускай лацінкай Каралям Стахам, які спрабаваў даказаць, што не толькі партызаны могуць паляваць на немцаў, але і немцы могуць паляваць на партызанаў.

«Белыя Росы» — унікальныя дакумэнтальныя здымкі росіцкіх навукоўцах, якія знайшлі ў мясцовых лясох зграю партызанаў-альбіносаў.

Вышэйузгаданыя фільмы, складаюць найвялікшы скарб беларускага навуковага кіно, штогод дэманструюцца на беларускай тэлевізіі і дагэтуль папулярны сярод маладый натуралістаў аматараў і навукоўцаў сталага ўзросту. Але Партызан-фільм працягвае сваю нялёгкую працу і мабыць зараз недзе ў лясох Гарадзеншчыны чарговы натураліст здымае штосьці, што будзе мець гонар, далучыцца да гэтых шэдэўраў.

Перайсці на галоўную старонку